Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука «падрэзалі» на скрыжаваньні і зьбілі, бо меў на машыне ўкраінскі сьцяг


Пасажыр «Таёты» з расейскімі нумарамі атрымаў штраф у 10 базавых велічыняў (210 рублёў альбо 107 даляраў) за пашкоджаньне беларуса Артура Хаменкі ў Менску, паведамляе Белсат. Кіроўца «Таёты», які нібыта зьбіў самога Хаменку, ня быў прыцягнуты да адказнасьці.

Завесьці крымінальную справу супраць кіроўцы адмовіліся, цяпер Хаменка шукае сьведак здарэньня.

Паводле вэрсіі Хаменкі, кіроўца «Таёты» падразаў яго на дарозе, на сьвятлафоры выскачыў з машыны і ўдарыў яго па твары праз вакно. Калі Хаменка хацеў выйсьці з машыны, кіроўца «Таёты» трымаў дзьверы і працягваў яго зьбіваць пад крыкі «Прыбіце гэтага хахла! У яго хахляцкі сьцяг!».

Пасажыр «Таёты» «накінуўся на аўтамабіль» — у выніку яго дзеяньняў трэснула шкло машыны і разьбілася люстэрка, сьцьвярджае Хаменка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG