Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вывозіць паліва за мяжу безь лімітаў можна ад 1 верасьня


Ад сёньняшняга дня страцілі сілу пастановы Саўміну 2011 году, якія абмяжоўвалі правоз аўтамабільнага паліва за межы Беларусі.

Паліва цяпер можна вывозіць без абмежаваньняў. Засталіся толькі абмежаваньні на ўвоз, якія дзейнічаюць у суседніх краінах.

Раней выяжджаць за межы Мытнага саюзу можна было не часьцей як раз на 8 дзён, а калі часьцей — трэба было сплаціць мыта на паліва. Цяпер мыта няма, і гэта не залежыць ад частаты паездак.

У адрозьненьне ад Беларусі, якая не абмяжоўвае вываз, у іншых краінах застаюцца абмежаваньні на ўвоз паліва. Так, у краіны Эўразьвязу можна правозіць толькі поўны стандартны бак паліва ў машыне і дадаткова каністру паліва аб’ёмам ня больш за 10 літраў.

Гарадзенскія «саляравозы» нядаўна без энтузіязму пракамэнтавалі Свабодзе адмену абмежаваньняў: маўляў, вывозіць паліва ўжо ня выгадна ні дзяржаве, ні людзям.

Як перадае БелаПАН, канцэрн «Белнафтахім» цяпер чакае росту продажу паліва (асабліва ў памежных рэгіёнах) і станоўча ацэньвае такое рашэньне.

XS
SM
MD
LG