Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі памінаюць ахвяр трагедыі ў Беслане


Расея. Беслан. 1 верасьня 2016 году

Расея. Беслан. 1 верасьня 2016 году

Каля дзьвюх тысяч чалавек прыйшлі сёньня да школы № 1 у Беслане, каб ушанаваць памяць загінулых 12 гадоў таму ў выніку тэракту і апэрацыі па вызваленьні закладнікаў.

Жалобныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць да 3 верасьня, пачаліся ў чацьвер раніцай з удару звона, разьмешчанага ў школьным двары. На захаваных сьценах разбуранай школьнай спортзалі вісяць фатаграфіі загінулых, да іх сёньня нясуць кветкі, вянкі, мяккія цацкі і ваду, якой так не хапала закладнікам.

Успамінаць загінулых у бесланскай трагедыі будуць таксама ва Ўладзікаўказе, ля помнікаў дзецям Беслану ў Маскве, у Пецярбургу і іншых расейскіх гарадах.

1 верасьня 2004 году баевікі захапілі ў закладнікі больш за 1200 вучняў і настаўнікаў школы № 1 у Беслане (Паўночная Асэтыя). Тады ў выніку тэрарыстычнага нападу і наступнага штурму загінулі 334 чалавекі, 186 зь іх — дзеці. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе адзін зь лідэраў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў.

Аб’ектыўнага расьсьледаваньня тых трагічных падзей так і не адбылося. У ліпені летась Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў прымальнай і прыняў да вытворчасьці скаргу пацярпелых ад захопу закладнікаў у Беслане. Заяўнікі сьцьвярджаюць, што ўлады Расеі не забясьпечылі абарону грамадзян ад пагрозы жыцьцю. Яны таксама паскардзіліся на недахопы ў падрыхтоўцы да штурму школы і адсутнасьць належнага расьсьледаваньня таго, што адбылося.

XS
SM
MD
LG