Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп распрацаваў 10 пунктаў для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп паабяцаў даць рады «цыркуляцыі нелегальнай іміграцыі».

Як перадае BBC, выступаючы з праграмнай прамовай перад шматтысячным натоўпам у Фэнікс, сталіцы штата Арызона, Трамп выклаў свой перадвыбарчы плян барацьбы зь незаконнымі перасяленцамі ў ЗША.

Яго плян складаецца зь дзесяці пунктаў. У прыватнасьці, Трамп заявіў, што калі ён пераможа на выбарах у лістападзе, то больш ніякай амністыі для нелегальных мігрантаў ня будзе.

Ён пералічыў імёны людзей, якія, паводле яго слоў, сталі ахвярамі нелегальных мігрантаў. Ён сказаў, што ў забойцаў быў доўгі сьпіс папярэдніх парушэньняў закона, але нікога зь іх ня выслалі з краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG