Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Швайцарыі канчаткова адхіліў расейцаў ад Паралімпіяды


Фэдэральны суд Швайцарыі адхіліў скаргу расейскіх паралімпійцаў на забарону ўдзельнічаць у Гульнях 2016 года ў Рыё-дэ-Жанэйра. Такім чынам, спартоўцы канчаткова адхіленыя ад спаборніцтваў у Бразыліі.

Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў зборную Расеі ад Гульняў у Рыё ў пачатку жніўня. Гэта рашэньне было абскарджана ў Спартовым арбітражным судзе ў Лазане, аднак апэляцыя была адхіленая. Пасьля гэтага расейскія атлеты зьвярнуліся ў Фэдэральны суд Швайцарыі.

Рашэньне аб адхіленьні паралімпійскай зборнай Расеі было прынята ў сувязі з фактамі ўжываньня допінгу, пра якія ў ліпені 2016 году паведамілі ў Сусьветным антыдопінгавым агенцтве (WADA).

Па гэтай жа прычыне каля 100 расейскіх спартоўцаў былі адхіленыя ад удзелу ў Алімпіядзе-2016. Па дадзеных WADA, да допінгавых махінацый у Расеі была датычная ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG