Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 1 верасьня 2016: Эўрапейскі пікет ля ЦУМу, акцыя супраць цэнзуры ля БТ, суд паводле пазову фатографа Матолькі


Будынак Белтэлерадыёкампаніі ў Менску.

Будынак Белтэлерадыёкампаніі ў Менску.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД, «За свабоду») правядзе Эўрапейскі пікет на пляцоўцы каля ЦУМа й акцыю супраць цэнзуры на БТ каля сядзібы Белтэлерадыёкампаніі.

Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага Суду Беларусі працягне судовае разьбіральніцтва паводле пазову фатографа Антона Матолькі да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб спагнаньні кампэнсацыі ў сувязі з парушэньнем аўтарскіх правоў.

Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа запрашае на сьвята «Песьняй вітаю я вас!», прымеркаванае да Дня Ведаў. Для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны музэйныя майстар-клясы па вырабе паштовак, аглядныя экскурсіі па ўсіх залях музэю, беларускія народныя гульні і лялечныя прадстаўленьні.

На Гомельшчыне стартуе кінаакцыя «Песьняры беларускай зямлi», прысьвечаная Дню беларускага пісьменства. З 1 па 4 верасьня ва ўсіх кінатэатрах вобласьці пакажуць мастацкія фільмы, зьнятыя паводле твораў беларускіх пісьменьнікаў.

У гісторыі:

1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа

1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся:


1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.

1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.

У гэты дзень памерлі:

1715 — Люі XIV, кароль Францыі

1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.



2000 — Яўген Шмыгалёў, інжынэр, разам зь Зянонам Пазьняком аўтар апублікаванага ў 1988 г. у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці».

Цытата:

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiраваньня i самакiраваньня, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадзкiя аб’яднаньнi павiнны прымаць i разглядаць дакумэнты, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай, расейскай мовах. Адмова службовай асобы прыняць i разгледзець зварот грамадзянiна на беларускай, расейскай мовах са спасылкай на няведаньне мовы звароту цягне за сабой адказнасьць у адпаведнасьцi зь дзеючым заканадаўствам.


(Закон аб мовах, артыкул 5)

XS
SM
MD
LG