Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat: тысячы расейскіх вайскоўцаў узнагароджаны за Данбас


Расейская ўстаноўка «Град», захопленая ўкраінскімі вайскоўцамі на Данбасе

Расейская ўстаноўка «Град», захопленая ўкраінскімі вайскоўцамі на Данбасе

Тысячы расейскіх вайскоўцаў бралі ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і атрымалі за гэта дзяржаўныя ўзнагароды. Да такіх высноваў прыйшло праведзенае журналісцкім рэсурсам Bellingcat расьсьледаваньне.

Апублікаваны ў сераду даклад «Вайна Расеі ва Ўкраіне: здрадлівыя лічбы і мэдалі» заснаваны, у прыватнасьці, на аналізе нумароў мэдалёў за адзнакі ў баі, фатаграфіі якіх былі выкладзеныя ў сацыяльных сетках у пэрыяд з 2014 да 2016 году. Быў выяўлены значны рост колькасьці ўзнагарод, уручаных расейскім вайскоўцам з моманту пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе.

Аўтары дакладу паведамляюць, што ў баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны маглі браць удзел дзясяткі тысяч байцоў Узброеных сіл Расеі, паколькі лягічна выказаць здагадку, што ня кожнага зь іх прадставілі да ўзнагароды.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што на Данбасе няма расейскіх вайскоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG