Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія не змагла абраць прэзыдэнта ў трэцім туры


Ілюстрацыйнае фота. Цяперашні кіраўнік Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс

Ілюстрацыйнае фота. Цяперашні кіраўнік Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс

У другім і трэцім туры выбараў прэзыдэнта Эстоніі, якія прайшлі 30 жніўня, у Рыйгікогу (Дзяржаўны сход Эстоніі) не атрымалася выявіць пераможцу: ніводзін з чатырох кандыдатаў не набраў неабходных 2/3 галасоў.

Найбольш галасоў у трэцім туры (41,58%) меў Сійм Калас, былы прэм’ер Эстоніі і эўракамісар, якога выстаўляла партыя Рэформаў.

Цяпер прэзыдэнта, які мае пераважна прадстаўнічыя функцыі, будзе абіраць калегія выбарцаў з дэпутатаў Рыйгікогу і прадстаўнікоў радаў мясцовага самакіраваньня. Галасаваньне пройдзе ў канцэртнай залі Estonia 24 верасьня. Прэзыдэнт будзе абраны, калі за аднаго з кандыдатаў прагаласуе прынамсі палова выбарнікаў.

Сярод чатырох кандыдатаў у прэзыдэнты няма цяперашняга кіраўніка дзяржавы Тоомаса Хэндрыка Ільвэса, які ўжо адслужыў два тэрміны. У 2011 годзе яго пераабралі ў першым жа туры — упершыню з 1991 году. Ільвэс мае папулярнасьць ня толькі ў сябе на радзіме, але і на Захадзе, дзе яго хвалілі за стыль вядзеньня ангельскамоўнага Twitter-акаўнта і стылёвае адзеньне.

XS
SM
MD
LG