Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Іслама Карымава паведамляе, што бацька папраўляецца


Іслам Карымаў на праводзіць Уладзіміра Пуціна на лётнішчы ў Ташкенце, 24.06.2016

Іслам Карымаў на праводзіць Уладзіміра Пуціна на лётнішчы ў Ташкенце, 24.06.2016

Лола Карымава, дачка прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава, паведаміла, што яе бацька папраўляецца ад кровазьліцьця ў мозг, і абвергла спэкуляцыі наконт ягонай сьмерці.

У паведамленьні ў сацыяльнай сетцы Instagram Лола Карымава-Тыляева, малодшая дачка 78-гадовага прэзыдэнта, падзякавала ўсім за падтрымку і сказала, што гэта дапаможа выздараўленьню яе бацькі.

Гэтая навіна зьявілася на фоне паведамленьняў у некаторых мас-мэдыях, што першы і адзіны дагэтуль прэзыдэнт Узбэкістану памёр ад кровазьліцьця ў мозг.

Улады ў Ташкенце ня робяць ніякіх афіцыйных заяваў пасьля нядазельнага паведамленьня аб шпіталізацыі Карымава.

Аднак была адмененая традыцыйная штогадовая імпрэза, якая мелася адбыцца ў сераду раніцай і на якой Карымаў звычайна выступаў публічна, памінаючы ахвяры рэпрэсіяў савецкага часу.

Урад адмяніў таксама канцэрт для вышэйшага кіраўніцтва і дыпляматычнага корпусу, які адбываўся штогод напярэдадні Дня Незалежнасьці, які адзначаецца ва Ўзбэкістане 1 верасьня.

Тым часам працягваецца падрыхтоўка да адзначэньня Дня Незалежнасьці ў чацьвер. Пакуль не вядома, хто выступіць на ім з галоўнай прамовай замест Карымава.

XS
SM
MD
LG