Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША не гатовыя да аднаўленьня «звычайнага супрацоўніцтва» з Расеяй


Джон Кірбі

Джон Кірбі

ЗША сумняюцца ў магчымасьці вяртаньня да «звычайнага супрацоўніцтва» з Расеяй на дадзеным этапе.

Пра гэта на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі, перадае РБК-Украіна.

«У імплемэнтацыі Менскіх пагадненьняў ёсьць пэўны прагрэс, але ён павінен быць яшчэ большым», — канстатаваў Кірбі.

На думку прадстаўніка Дзярждэпартамэнту, перш чым ЗША вернуцца да нармальных стасункаў з РФ, трэба будзе вырашыць шмат пытаньняў.

«Наша меркаваньне не зьмянілася, цяпер ня час вяртацца да звычайнага супрацоўніцтва з Расеяй, улічваючы перасьцярогі, якія застаюцца адносна дзеяньняў РФ ва Ўкраіне, акупацыю Крыму, напружанасьць у працэсе рэалізацыі Менскіх пагадненьняў», — растлумачыў Кірбі.

У канцы ліпеня Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў занепакоенасьць з-за найбуйнейшых за апошні пэрыяд стратаў сярод украінскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеяньняў на Данбасе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG