Прэзыдэнт ЗША Барак Абама можа сустрэцца з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным у кулюарах саміту краін «Вялікай дваццаткі», які чакаецца на наступным тыдні у Кітаі, паведаміў Белы дом.
Памочнік амэрыканскага прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Бэн Родс сказаў, што ня ведае, ці будзе гэта афіцыйнай двухбаковай сустрэчай, але чакае, што ў Абамы і Пуціна будзе шанец «абмеркаваць праблемы».
Пра сустрэчу Пуціна і Абамы паведаміў і прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў.
«Відавочна, што на G20 прэзыдэнты РФ і ЗША так ці інакш сустрэнуцца ў рамках самога форуму», — згодна ІА «Регнум», сказаў журналістам Пяскоў.
Паводле яго, за прэзыдэнтамі застаецца рашэньне аб магчымасьці асобнай двухбаковай сустрэчы.
Саміт G20 адбудзецца ў Кітаі 4-5 верасьня.
Самае папулярнае
1