Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 жніўня: Вынясеньне прысуду былому гендырэктару «Цмокі-Менск»


Гульня «Цмокаў»
Гульня «Цмокаў»

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У менскіх школах пройдуць урачыстыя лінейкі, прысьвечаныя пачатку новага навучальнага году.

Абвяшчэньне прысуду Канстанціну Шараверу — былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск». Шаравера абвінавачваецца ў тым, што браў грошы клюбу, неабгрунтавана падвысіў сваю зарплату і арганізаваў за кошт клюбу банкет у гонар свайго юбілею. Пракурор папрасіў прысудзіць яго да шасьці гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама канфіскаваць маёмасьць.

У гісторыі:

Міжнародны Дзень блогаў і блогераў.

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

1832 — нарадзіўся Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 у Беларусі і ў Літве.

1850 — нарадзіўся Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

1897 — нарадзіўся Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт пра ненапад.

1939 — уяўны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў аб’яўлены прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».


1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну.

У гэты дзень памерлі:

1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі.

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізіёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца.

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Цытата:

Многія людзі не ўяўляюць, як яны былі блізкія да посьпеху ў той момант, калі здаліся.

Томас Эдысан

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG