Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскі тэлевядоўца назваў альбом беларускіх мэталістаў Re1ikt любімым у 2016 годзе


Мэт О'Донэл

Мэт О'Донэл

Вядоўца ранішніх навінаў філядэльфійскага тэлеканалу 6 ABC Мэт О’Донэл адказаў у твітэры на пытаньне гледача пра яго ўлюбёныя мэтал-альбомы ў 2016 годзе.

Ён назваў ня ўласна альбомы, а выканаўцаў: Re1ikt (Беларусь), Sivyj Yar (Расея), Trautonist (Нямеччына) і Cobalt (ЗША). Беларускі гурт не выдаваў альбомаў у 2016 годзе, але выдаў «Лекавыя травы» ў кастрычніку 2015 году.

У «Лекавых травах» гурт выканаў у мэтал-стылістыцы песьні зь беларускага Палесься і іншых рэгіёнаў краіны, а таксама песьні па творах Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў у Беларусі, у тым ліку «Найлепшы рок-альбом», «Прыз народных экспэртаў» і «Прыз штатных экспэртаў» ад Experty.by, «Альбом году» на фэсьце «Даём рады» і на прэміі Rock Profi (на ёй жа Re1ikt быў названы гуртом году).

Найбліжэйшы выступ Re1ikt адбудзецца на фольк-фэсьце «Камяніца» ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам 10 верасьня.

Гурт Re1ikt

Гурт Re1ikt

XS
SM
MD
LG