Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля амбасады Кітая ў Бішкеку прагрымеў выбух


Адзін чалавек загінуў і двое параненыя ў выніку выбуху каля амбасады Кітая ў Кіргізіі.

Пра гэта перадае ТАСС са спасылкай на ГУУС Бішкека.

Паводле папярэдніх дадзеных праваахоўных органаў Кіргізіі, у аўторак каля 10 гадзін раніцы па мясцовым часе невядомы на аўтамабілі Mitsubishi спрабаваў пратараніць вароты амбасады, пасьля чаго прагрымеў выбух. Злачынец загінуў на месцы, раненьні атрымалі двое ахоўнікаў амбасады.

«Чалавек, які знаходзіўся ў салёне аўтамашыны, загінуў на месцы, вароты і плот амбасады атрымалі пашкоджаньні», — сказалі ў гарадзкім аддзеле міліцыі.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, выбух быў такі моцны, што ён быў чутны амаль ва ўсіх раёнах Бішкека. Таксама на месца выбуху прыбылі сапёры. У мэтах бясьпекі тэрыторыя каля кітайскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.

Пры гэтым адзначаецца, што пакуль нельга сказаць, што «гэта быў тэрарыстычны акт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG