Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крыніцы сьцьвярджаюць, што расейскі кардыёляг Леа Бакерыя лётаў у Ташкент да Карымава


Іслам Карымаў

Іслам Карымаў

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паведамляе, што расейскі кардыёляг Леа Бакерыя лётаў у Ташкент да прэзыдэнта Карымава, які перанёс інсульт.

Вядомы расейскі лекар-кардыёляг Леа Бакерыя наведаў Ташкент, дзе агледзеў прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава, які перанес інсульт.

Паводле крыніцы агенцтва «Фергана», Леа Бакерыя паляцеў ва Ўзбэкістан з аэрапорта Шарамецьцева рэгулярным рэйсам «Аэрафлота» 27 жніўня а 20:50.

«Квіткі былі забраніраваны ў тэрміновым парадку за гадзіну да вылету. Пакуль купляліся квіткі, Бакерыя ужо падʼяжджаў да аэрапорта, — распавяла крыніца, — За 50 хвілін да вылету лекар пасьпеў зарэгістравацца на рэйс SU1870 і прайсьці на пасадку».

Кардыёляг прызямліўся ў Ташкенце 28 жніўня каля 03:00. У 10 раніцы па мясцовым часе прыватны борт з Узбэкістану пачалі рыхтаваць да вылету ў Маскву. «У 14:25 прыватны самалёт з кардыёлягам на борце вылецеў з Ташкента ў аэрапорт Унукава-3», — дадала крыніца.

Лео Бакерыя раней неаднаразова (з 2004 году) бываў ва Ўзбэкістане і сустракаўся з Ісламам Карымавым ў яго ташкенцкай рэзыдэнцыі. Паводле дадзеных «Ферганы», прафэсар Бакерыя добра знаёмы з гісторыяй хваробы прэзыдэнта Узбэкістану. Рэдакцыя «Ферганы» патэлефанавала на асабісты тэлефон прафесара, але пачула адказ робата-апэратара пра тое, што нумар недаступны. Адказ прагучаў на узбэцкай, расейскай і ангельскай мовах. Гэта азначае, што ў момант званка гэты расейскі нумар знаходзіўся ў роўмінгу ва Ўзбэкістане. Аднак пазьней у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс» Лео Бакерыя абверг чуткі пра сваю паездку ва Ўзбэкістан.

Пасьля таго як 27 жніўня «Фергана» паведаміла пра пагаршэньне стану Іслама Карымава, кабінэт міністраў Узбэкістану афіцыйна паінфармаваў, што узбэці прэзыдэнт шпіталізаваны, а «поўнае мэдычнае абсьледаваньне і наступнае лячэньне запатрабуюць пэўнага часу».

XS
SM
MD
LG