Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уцекачы з Расеі правялі акцыю ля памежнага пераходу «Берасьце»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Каля 200 чачэнцаў правялі акцыю каля памежнага пераходу «Берасьце». Яны пратэставалі супраць таго, што польскія памежнікі не прапускаюць іх на тэрыторыю Эўразьвязу.

Уцекачы хацелі, каб да іх прыехалі прадстаўнікі польскага консульства. Пасьля таго як сустрэча не адбылася, удзельнікі акцыі напісалі калектыўны зварот да прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Польшчы, паведамляе Эўрарадыё.

Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка патлумачыў карэспандэнту Свабоды: «Гэта тыя асобы, якія шукаюць прыстанішча ў Эўразьвязе. Наколькі я разумею, яны сабраліся і чакалі нейкага рашэньня польскага консульства. Яны знаходзіліся не ў нашай юрысдыкцыі, не перашкаджалі функцыянаваньню пункта пропуску. Таму гэта ўсё было пад юрысдыкцыяй міліцыі. Наколькі я ведаю, там ніякіх праблем не ўзьнікала. Гэта ўжо старая гісторыя. Празь Берасьце грамадзяне Грузіі і грамадзяне Расеі чачэнскай нацыянальнасьці спрабуюць выяжджаць і запытваюць прыстанішча ў польскага ўрада. Гэтая гісторыя цягнецца ўжо гадоў дзесяць. На нашай тэрыторыі яны нічога не парушаюць. У іх мэта выехаць спакойна і без праблем. Плынь гэтая дзейнічае даўно і праблем на Берасьцейшчные не прыносіць».

XS
SM
MD
LG