Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі асудзілі добраахвотніка, які ваяваў супраць сэпаратыстаў


У Кіраве, у Расеі, суд прыгаварыў да двух з паловай гадоў пазбаўленьня волі мясцовага жыхара, які, паводле вэрсіі сьледзтва, ваяваў у Данбасе супраць прарасейскіх сэпаратыстаў у складзе ўкраінскага дабраахвотніцкага батальёну «Азоў».

У рэгіянальным упраўленьні сьледчага камітэту Расеі сьцьвярджаюць, што 24-гадовы мужчына, імя якога не называецца, у 2015 годзе адправіўся ваяваць з-за матэрыяльных цяжкасьцяў, і за восем месяцаў службы ў «Азове» атрымаў каля 50 тысяч рублёў. Суд прызнаў яго вінаватым у найміцтве.

Паводле Кіраўскага інтэрнэт-выданьня Newsler.ru, да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва Ўкраіне асуджаны вучыўся на юрыста ў адной зь мясцовых акадэмій.

XS
SM
MD
LG