Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 30 жніўня 2016: Міжнародны дзень зьніклых, дабрачынны канцэрт памяці Алеся Чаркашына


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Сёньня адбудзецца чарговы, ужо трэці па ліку за час выбарчай кампаніі, суд над Вольгай Маёравай, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107. Судзяць яе за парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Месца правядзеньня — Суд Першамайскага раёну.

Дабрачынны канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча памяці Алеся Чаркашына — беларускага добраахвотніка, які загінуў падчас баявых дзеяньняў на Данбасе. Мерапрыемства пройдзе ў межах сустрэчы з выбаршчыкамі хрысьціянскай дэмакраткі Марыны Хоміч. Месца правядзеньня — Актавая заля СШ № 48 (вул. Тарханава, 14.). Пачатак у 17:30.

30 жніўня адзначаецца 25-я гадавіна сьмерці гарадзенскага ксяндза Міхала Арановіча, У часы савецкай улады кс. Міхал на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім сьвятаром у Горадні. А 18.00 на старых каталіцкіх могілках па вул.Антонава адбудзецца жалобнае набажэнства з удзелам Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

У гісторыі:

Зьніклыя апанэнты Лукашэнкі ў Беларусі
Зьніклыя апанэнты Лукашэнкі ў Беларусі


Міжнародны дзень зьніклых.

У 1579 пасьля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацку капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыям.

У 1871 нарадзіўся брытанскі фізык і хімік Эрнэст Рэзэрфорд, адкрывальнік пратону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі 1908 (пам. 1937).

У 1919 утвораная Менская беларуская школьная рада.

У 1954 нарадзіўся Аляксандар Лукашэнка.

У 1975 нарадзілася беларуская велагоншчыца Натальля Цылінская, 8-разовая чэмпіёнка сьвету.

У 1991 абвешчана незалежнасьць Азэрбайджану.

У памяці:

1885 — памёр Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык

1929 — памёр беларускі паэт Паўлюк Трус.

1940 — памёр брытанскі фізык Джозэф Томпсан, адкрывальнік электрону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1906 (нар. 1856).

2013 — Шэймас Хіні, ірляндзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Цытата:

«Нараджэньне будучага, пра якое мы марым — у падтрымцы, атрыманай адным перапалоханым чалавекам ад іншага. А не ў аўтаматнай чарзе, якая разрывае цішыню сэкундай пазьней».

Шэймас Хіні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG