Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступ будзе прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе. Падчас канцэрту будзе праводзіцца збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці.

Уваход на канцэрт вольны, пачатак а 17:30. На канцэрце Вайцюшкевіч абяцае новыя і найлепшыя песьні.

Выступ пройдзе ў межах сустрэчы з выбарцамі кандыдаткі ў дэпутаты ад БХД Марыны Хоміч. Вайцюшкевіч пацьвердзіў Свабодзе: у гэткім фармаце ён можа выступаць, бо дазволу на выступ у такім выпадку ня трэба. Са звычайнымі канцэртамі ж «усё па-ранейшаму», на афіцыйны дазвол выступаць сьпявак «ужо не спадзяецца».

Вайцюшкевіч знаходзіцца ў неафіцыйным «чорным сьпісе» ўладаў разам з гуртамі Brutto і Dzieciuki, а таксама Лявонам Вольскім. Апошні выступаў на пікеце за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына палічыла за парушэньне.

Канцэрт адбудзецца ў аўторак, 30 жніўня ў менскай школе № 48 (вул. Тарханава, 14). Уваход вольны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG