Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыганы пакінулі сяло ў Адэскай вобласьці, дзе праз забойства дзіцяці здарыліся пагромы


Разгромлены цыганскі дом у Лашчынаўцы

Разгромлены цыганскі дом у Лашчынаўцы

Усе жыхары цыганскай нацыянальнасьці пакінулі сяло Лашчынаўка ў Адэскай вобласьці, у якім мясцовыя жыхары разграмілі цыганскія дамы з-за падазрэньняў у забойстве дзіцяці.

Пра гэта паведамляе тэлеканал NewsOne са спасылкай на сьпікера Галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі ў Адэскай вобласьці Насту Якубенку.

Яна ўдакладніла, што цыганы пайшлі, не забраўшы сваёй маёмасьці, хоць напярэдадні было вырашана накіраваць для гэтага адмысловы транспарт і забясьпечыць цыганам магчымасьць пакінуць пасёлак у бясьпецы.

27 жніўня ў закінутым доме ў Лашчынаўцы знайшлі цела васьмігадовай дзяўчынкі са сьлядамі гвалтоўнай сьмерці. Падазраваным аказаўся 20-гадовы малады чалавек цыганскай нацыянальнасьці. Пасьля гэтага мясцовыя жыхары разграмілі некалькі цыганскіх дамоў. Улады пагадзіліся зь іх патрабаваньнем выселіць цыганоў з Лашчынаўкі.

XS
SM
MD
LG