Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: СБУ працягвае таемна трымаць людзей пад вартай


Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі зноў абвінавацілі Службу бясьпекі Ўкраіны (СБУ) у незаконных затрыманьнях людзей і іх таемным утрыманьні пад вартай.

Як сьцьвярджаюць Amnesty International і Human Rights Watch у супольным лісьце на імя галоўнага вайсковага пракурора Ўкраіны, у праваабаронцаў ёсьць зьвесткі аб тым, што як найменей 5 чалавек працягваюць таемна ўтрымлівацца пад вартай у Харкаўскай управе СБУ. Сьцьвярджаецца, што трое зь іх утрымліваюцца пад вартай больш за год.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, яшчэ 13 чалавек, гэтак сама таемна — без рашэньня суду — утрымваных Службай бясьпекі Ўкраіны раней, былі вызваленыя пасьля публікацыі 21 ліпеня дакладу Amnesty International і Human Rights Watch, у якім гаварылася пра «сакрэтныя турмы» СБУ ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў. Як адзначаюць праваабаронцы, ні факт затрыманьня, ні факт вызваленьня гэтых людзей так і не былі прызнаныя ўладамі.

У Службе бясьпекі Украіны афіцыйна адмаўляюць існаваньне «сакрэтных турмаў» і практыку гвалтоўных зьнікненьняў людзей, якія абвінавачваюцца ў дапамозе сэпаратыстам. У Галоўнай вайсковай пракуратуры Ўкраіны раней абяцалі праверыць гэтыя паведамленьні.

Праваабаронцы ў дакладзе ад 21 ліпеня таксама абвінавачвалі ў масавых парушэньнях правоў чалавека, у тым ліку катаваньнях і гвалтоўным незаконным утрыманьні людзей, сэпаратыстаў з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG