Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі ўзарвалася бомба каля інстытута крыміналёгіі


Ілюстрацыйнае фота. Бэльгійская паліцыя

Ілюстрацыйнае фота. Бэльгійская паліцыя

29 жніўня каля Брусэльскага інстытута крыміналёгіі, што разьмешчаны на поўначы горада, выбухнула бомба.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

«Бомба выбухнула ў панядзелак каля Брусэльскага інстытута крыміналёгіі на поўначы Брусэля, але ў будынку нікога не было. Ніводзін чалавек не паранены», — гаворыцца ў паведамленьні.

У сакавіку ў аэрапорце Брусэля прагрымелі два выбухі. Неўзабаве адбыўся выбух на станцыі мэтро Мальбэк. У выніку тэрактаў загінулі 32 чалавекі, каля 300 атрымалі раненьні. Адказнасьць за гэтыя тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG