Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя не задаволеныя рэалізацыяй менскіх пагадненьняў — МЗС Нямеччыны


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Бакі «нармандзкай чацьвёркі» — Нямеччына і Францыя — не задаволеныя вынікамі рэалізацыі менскіх пагадненьняў па нармалізацыі становішча ва Ўкраіне, заявіў журналістам нямецкі міністар замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Пра гэта перадае Інтэрфакс.

Разам з тым, на прэс-канфэрэнцыі ў нямецкім Вэймары ён пасьля сустрэчы з кіраўнікамі МЗС Францыі і Польшчы запэўніў, што абедзьве краіны будуць працягваць намаганьні, накіраваныя на рэалізацыю гэтых пагадненьняў.

«Дыпляматычныя намаганьні Нямеччыны і Францыі як краінаў „нармандзкага фармату“ працягваюцца ўжо на працягу двух гадоў, і яны будуць працягвацца. Але, не схаваю, мы не задаволеныя і ня можам быць задаволенымі вынікамі рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў», — сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG