Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі выступіў за закрыцьцё межаў ЭЗ ад нелегальных мігрантаў


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

Прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Мілаш Зэман лічыць, што спыніць плынь уцекачоў у Эўразьвяз можна за кошт закрыцьця межаў ЭЗ для нелегальных мігрантаў.

Пра гэта ён заявіў канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інтэрвію кіраўніка Чэхіі радыёканалу «Частата-1», паведамляе БелТА.

На думку Мілаша Зэмана, менавіта закрыцьцё мяжы дапаможа даць рады міграцыйнаму крызісу. Кіраўнік Чэхіі выступіў і за тое, каб адзіная армія Эўразьвязу была створаная як мага хутчэй. Ён падкрэсьліў, што гэта неабходна для забесьпячэньня аховы зьнешніх межаў ЭЗ, а таксама барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Паводле словаў Мілаша Зэмана, дзяржавам Эўрапейскага Зьвязу неабходна быць у кааліцыі зь іншымі краінамі па дадзеным пытаньні.

Мілаш Зэман сказаў, што цяпер сур’ёзная небясьпека палягае ў «Ісламскай дзяржаве». Ён падкрэсьліў, што супраць пагрозаў, якія зыходзяць ад групоўкі, неабходна змагацца неадкладна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG