Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Тэрэза будзе абвешчана каталіцкай сьвятой 4 верасьня


Painting of Mother Teresa
Painting of Mother Teresa

Маці Тэрэза з Калькуты, манашка, якая прысьвяціла сваё жыцьцё дапамозе бедным, будзе абвешчаная сьвятой Рымакаталіцкай Царквы на адмысловай цырымоніі ў Ватыкане, якая адбудзецца 4 верасьня.

Папа Францішак падрыхтаваў усе неабходныя для гэтага фармальныя захады яшчэ ў сьнежні летась.

Маці Тэрэза нарадзілася ў1910 годзе ў Скоп’е, у цяперашняй Македоніі, у веку 18 гадоў паехала ў Індыю, дзе выкладала геаграфію ў манастырскай школе. Яшчэ праз 20 гадоў яна адкрыла сваю першую школу ў калькуцкіх трушчобах.

У 1979 годзе Маці Тэрэза атрымала Нобэлеўскую прэмію міру. Памерла ў 1997 годзе ў веку 87 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG