Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мугабэ арыштаваў зборную Зімбабвэ за адсутнасьць алімпійскіх мэдалёў


Робэрт Мугабэ

Робэрт Мугабэ

Зімбабвійскі дыктатар абазваў спартсменаў пацукамі, якія дарэмна патрацілі ягоныя грошы.

Прэзыдэнт Зімбабвэ Робэрт Мугабэ даручыў генэральнаму камісару паліцыі краіны арыштаваць усіх спартоўцаў алімпійскай каманды Зімбабвэ адразу па прыбыцьці іх у аэрапорт Харарэ.

Як паведамляе News of Africa, Зімбабвэ стала адной з краін, якая на Алімпійскіх гульнях у Рыё засталася без мэдалёў. З 31 удзельнікаў каманды адзін заняў восьмае месца.

«Мы патрацілі дзяржаўныя грошы на гэтых пацукоў, якія называюць сябе спартоўцамі. Калі вы не гатовыя ахвяраваць сабой і выйграць нават 4-е і 5-е месца, як нашы суседзі з Батсваны, то навошта вы едзеце марнаваць нашы грошы», — сказаў Мугабэ.

Ён таксама заявіў, што калі б «мы мелі патрэбу ў людзях, якія проста прасьпяваюць нацыянальны гімн і падымуць сьцяг, то ў Бразылію адправілі б прыгожых дзяўчат і хлопцаў з унівэрсытэту Зімбабвэ».

Роберт Мугабэ ад 1980 году быў прэм’ер-міністрам Зімбабвэ, а з 1987 году займае пасаду прэзыдэнта. За гэты час краіна перажыла найцяжэйшы эканамічны крызіс, наймацнейшую інфляцыю і голад. Акрамя таго, улады Зімбабвэ неаднаразова абвінавачваліся ў парушэньнях правоў чалавека, масавых забойствах і расавай дыскрымінацыі. У 2002 годзе Эўразьвяз увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да гэтай краіны.

XS
SM
MD
LG