Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны: прыток уцекачоў у краіну зьніжаецца


Чакаецца, што да канца сёлетняга году ў Нямеччыну прыбудуць каля 300 тысяч уцекачоў, заявіў у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild кіраўнік фэдэральнага ведамства па справах міграцыі і ўцекачоў Франц-Юрген Вайс.

«Я думаю, што сёлета прыбудуць крыху менш за 300 тысяч чалавек», — сказаў ён, падае яго словы Бі-Бі-Сі.

Паводле яго, ведамства можа пасьпяхова справіцца з уладкаваньнем 250-300 тысяч імігрантаў. Гэты ўзровень чыноўнік назваў аптымальным.

«Калі прыбудзе больш, нам давядзецца працаваць пад ціскам. Мы ўвойдзем у крызісны рэжым», — заявіў Вайс.

Аднак цяжкі 2015 год не паўторыцца, мяркуе ён.

Летась у Нямеччыну прыбылі больш за мільён уцекачоў і імігрантаў, у асноўным з краін Блізкага Ўсходу, Афганістану і Афрыкі.

Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны, за першыя шэсьць месяцаў сёлета па прытулак зьвярнуліся больш за 390 тысяч чалавек. Невядома, колькі зь іх прыехалі да 1 студзеня, і колькі пасьля.

Згодна з інфармацыяй Bild, цяпер разгляду чакаюць 530 тысяч заявак на атрыманьне прытулку ў Нямеччыне.

Паводле Вайса, працэс праходзіць вельмі цяжка. Ведамству даводзіцца ў некаторых выпадках весьці расьсьледаваньне, запытваючы інфармацыю ў іншых краінах і правяраючы, наколькі яна адпавядае рэчаіснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG