Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталізаваны прэзідэнт Узбэкістану


Іслам Карымаў
Іслам Карымаў

Прэзідэнт Узбэкістану 78-гадовы Іслам Карымаў знаходзіцца на стацыянарным лячэньні, гаворыцца ў распаўсюджаным у нядзелю інфармацыйным паведамленьні кабінэту міністраў Узбэкістану.

Пра гэта перадае «​Інтэрфакс»​ са спасылкай на афіцыйныя ўзбэцкія крыніцы.

Адзначаецца, што, на думку спэцыялістаў, поўнае мэдыцынскае абсьледаваньне і наступнае лячэньне запатрабуюць пэўнага часу.

Падрабязнасьці аб характары захворваньня кіраўніка дзяржавы не падаюцца.

Афіцыйнае паведамленьне пра шпіталізацыю Іслама Карымава
Афіцыйнае паведамленьне пра шпіталізацыю Іслама Карымава

У прэсе Ўзбэкістану пра хваробы і самаадчуваньне Карымава нічога звычайна не паведамляецца, піша незалежнае інфармацыйнае агенцтва «Фергана». Весткі пра тое, што ўзбэцкі лідэр нібыта цяжка захварэў, пэрыядычна зьяўляюцца толькі на сайтах замежнай апазіцыі і ў сацыяльных сетках. Так, у 2013 годзе сайт «Народнага руху Ўзбэкістану» (лідэр — апазіцыянэр у выгнаньні Мухамад Саліх) паведамляў, што Іслам Карымаў перанёс інфаркт, а ў 2015 годзе — што ўпаў у кому і правёў у такім стане некалькі дзён. Афіцыйных паведамленьняў на дадзеную тэму ўрэшце так і не было, а абвергнуць або пацьвердзіць гэтыя зьвесткі зь незалежных крыніц ьурналістам «Ферганы» таксама не ўдалося.

Першага верасня ў Узбекістане маюць прайсці ўрачыстыя мерапрыемствы, прысьвечаныя дзяржаўнаму святу — 25-годзьдзю Незалежнасьці. Кожны год прэзыдэнт Іслам Карымаў прымае ў іх самы актыўны ўдзел: зьвяртаецца да нацыі зь віншавальнай прамовай і нават танчыць на канцэрце ў асяродзьдзі чыноўнікаў і гледачоў зь ліку віп-пэрсонаў.

Ісламу Карымаву 78 гадоў. Ён нарадзіўся 30 студзеня 1938 году ў Самаркандзе (Узбэцкая ССР, СССР). У савецкі час займаў пасаду першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Ўзбэцкай ССР (1989-1991). Узбэкістанам кіруе з моманту здабыцьця гэтай савецкай рэспублікай незалежнасьці. У 1990-1992 гадах - кіраўнік ураду Ўзбэкістану, затым - прэзыдэнт. На першых выбарах набраў 86%, затым - стабільна больш за 90%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG