Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі наведае раёны Італіі, пацярпелыя ад землятрусу


Пантыфік прачытаў памінальную малітву ў памяць аб ахвярах разбуральнага землятрусу

Папа Рымскі Францішак мае намер «як толькі магчыма» наведаць раёны Італіі, пацярпелыя ад таго, землятрусу, што адбыўся раніцай 24 жніўня, і «па-братэрску, па-бацькоўску абняць» сваіх «братоў і сёстраў». Пра гэта ён заявіў, зьвяртаючыся з традыцыйнай нядзельнай пропаведзьдзю «Ангелус» з акна Апостальскага палаца да тысяч паломнікаў, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме. Папа прачытаў памінальную малітву ў памяць аб ахвярах разбуральнага землятрусу. Пантыфік падзякаваў усім ваенным, ратавальнікам і добраахвотнікам, якія «самааддана прыйшлі на дапамогу пацярпелым».

Падземны штуршок магнітудай 6,0 адбыўся раніцай 24 жніўня, затым быў другі штуршок магнітудай 5,4 і сэрыя магутных афтэршокаў. Землятрус, які закрануў шырокую зону Апеэнінскага хрыбта, прывёў да значных разбурэньняў. Паводле апошніх зьвестак, у выніку ўдару стыхіі 294 чалавекі загінулі, 688 пацярпелі. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.

XS
SM
MD
LG