Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палова немцаў выказалася супраць пераабраньня Мэркель


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Назіральнікі зьвязваюць падзеньне аўтарытэту канцлера Нямеччыны зь яе палітыкай «адчыненых дзьвярэй» у дачыненьні да мігрантаў 50% грамадзян Нямеччыны выступаюць супраць таго, каб Ангела Мэркель працягнула займаць пост канцера ФРГ па выніках выбараў наступнага года, паказалі вынікі апытаньня грамадзкай думкі.

Апублікаванае ў нядзелю апытаньне было праведзена нямецкім выданьнем Bild сярод 501 рэспандэнта.

Палова апытаных выступіла супраць Мэркель, 42% згодныя з тым, каб яна працягвала ўзначальваць ўрад.

У лістападзе мінулага года гэтыя лічбы складалі 48% і 45% адпаведна.

Назіральнікі зьвязваюць падзеньне аўтарытэту Мэркель зь яе палітыкай «адчыненых дзьвярэй» у дачыненьні да мігрантаў.

Ведамства па справах міграцыі і ўцекачоў Нямеччыны нядаўна абвесьціла, што ў гэтым годзе дапусціць у краіну ня больш за 300 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG