Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У цэнтры Кішынёва прайшоў ваенны парад, з прамовай выступіў прэзыдэнт Мікалаю Цімафці.

Некалькі соцень апазыцыйна настроеных дэманстрантаў не прапусьцілі на плошчу ўзмоцненыя кардоны паліцыі. Быў ужыты сьлезацечны газ.

Пра гэта паведамляе малдаўскі рэсурс Newsmaker.

Дэманстранты сьвісталі, дудзелі ў вувузелы і скандавалі антыўрадавыя лёзунгі.

Нягледзячы на гэта, Цімафці ўсё ж выступіў з прамовай, у якой заклікаў давесьці да канца пачатыя рэформы і расьсьледаваць крадзеж мільярда эўра з банкаў краіны, каб «аднавіць давер народу і зьнешніх партнэраў».

Пасьля ўрачыстых мерапрыемстваў паліцыя пакінула плошчу, куды ўвайшлі дэманстранты і дзе пачаўся канцэрт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG