Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё


Архіп Куінджы, "Дняпро раніцай", 1881 год

Архіп Куінджы, "Дняпро раніцай", 1881 год

Яна любіць рыбаліць на Дняпры. Утрапёна ўглядацца ў глыбіню. Так забывае бамбёжкі, разьюшаных бандытаў і ўедлівы страх.

Яна ў снах вінавата разьвітваецца з родным домам: кінулі, зьбеглі, не замкнулі дзьвярэй, не зашмаргнулі фіранак.

Яны жывуць у паўразбураным бараку на ўскрайку Хэрсону. Бяз мэблі, бяз посуду, без нажытку, без выгод. Некалькі сямей уцекачоў.

Мастачка, яна любіць прыгажосьць. А на данбаскай вулцы блізу дому застаўся ляжаць суседэкі падлетак з адсечанай галавой.

З таго часу — прызнаецца мая негаваркая суразмоўца — яна нічога ад жыцьця не чакае. Ні багацьця, ні посьпеху, ні камфорту.

Яна любіць самое жыцьцё. Шчасьлівая жыць. Не здабываць, не намагацца. Жыць. Жыць!

Антаніна Хатэнка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG