Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давыдзька: 77 кандыдатаў не зьявіліся на запіс, сярод выступаў былі анамальныя


Адзін з кандыдатаў у дэпутаты Уладзімер Падгол

Адзін з кандыдатаў у дэпутаты Уладзімер Падгол

Каля 15% кандыдатаў у дэпутаты не зьявіліся на запіс бясплатных выступаў па тэлебачаньні.

Пра гэта паведаміў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў тэлепраграме «Клюб рэдактараў», паказанай 27 жніўня ў ранішнім эфіры канала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

У Менску і Гомелі на запіс не прыйшлі па 11 чалавек, Магілёве — 15, Берасьці — 23, Віцебску — 10, Горадні — 7.

«Разам 77 чалавек — каля 15% усіх кандыдатаў у дэпутаты, — адзначыў Генадзь Давыдзька. — Яны не зьявіліся па розных прычынах, у выніку ня выкарысталі сваю магчымасьць выступіць».

Некаторыя кандыдаты, якія выступалі на тэлебачаньні, спрабавалі зладзіць правакацыю, каб прапіярыцца.

Генадзь Давыдзька

Генадзь Давыдзька

«А колькі анамальных выступаў і адмоваў незразумелых. Проста цяпер пра гэта ня варта казаць, а пасьля выбараў можна будзе нават з прозьвішчамі расказаць, хто і як сябе паводзіў падчас запісу. Пасьля выбараў усё пакажам і раскажам», — сказаў ён.

26 жніўня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» паказалі зварот кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Уладзімера Падгола. Ён выступаў у камізэльцы з надпісам «Куля для прэзыдэнта» і цаглінай у руках.

Ці лічыць Генадзь Давыдзька выступ Уладзімера Падгола «анамальным», невядома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG