Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Купалы з Коласам пераблыталі Горадню зь Віцебскам 


Фота з сайту Belsat.eu

Фота з сайту Belsat.eu

На віншавальнай расьцяжцы гарадзенцы заўважылі старую выяву гораду над Дзьвіной.

Літаральна праз пару месяцаў пасьля кур’ёзу зь білбордам Купалы, падпісаным як «Якуб Колас», гарадзенскія дызайнэры зноў асароміліся. На вялізнай расьцяжцы на старым доме каля Моладзевага цэнтру на Савецкай вуліцы замест выявы старой Горадні зьмясьцілі фота Віцебску, паведамляе тэлеканал Белсат.

Фонам для віншаваньня з днём гораду, які прыпадае на верасень, стала вядомая каляровая фатаграфія 1912 году, зробленая вядомым у Расейскай імпэрыі майстрам Сяргеем Праскудзіным-Горскім. Сапраўды, абрысы мосту і берагоў нечым нагадваюць Нёман і Горадню пачатку ХХ стагодзьдзя, але на гэтым падабенства заканчваецца.

Расьцяжку прымацавалі ў пятніцу раніцай.

XS
SM
MD
LG