Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна гатовая да абмену палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх»


Украінскі бок гатовы да кампрамісаў дзеля дасягненьня дамоўленасьцей па вызваленьні закладнікаў. Пра гэта па выніках сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску заявіла прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе, былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфэр

«Дзеля таго, каб 107 чалавек змаглі вярнуцца да сваіх блізкіх, Украіна гатовая да сурʼёзных кампрамісаў. Мы патрабуем неадкладна вызваліць грамадзян і выступаем супраць шантажу па гэтым пытаньні», — напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Украінскі бок таксама заявіў аб патрабаваньні дапусьціць на непадкантрольныя Ўкраіне часткі Данецкай і Луганскай абласьцей міжнародных гуманітарных арганізацый.

У пятніцу ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» дарадца старшыні Службы бясьпекі Украіны Юры Тандзіт заявіў, што ўкраінскі бок атрымаў пацьверджаньне ад баевікоў па 47 украінскіх закладніках.

«Нас цікавіць вызваленьне апошніх закладнікаў. Мы ўпершыню атрымалі лічбу 47 чалавек, 47 імёнаў. Мы гатовыя да вызваленьня ўсіх на ўсіх», — сказаў ён.

У групоўках «ДНР» і «ЛНР», аднак, сьцьвярджаюць, быццам гэта ўкраінскі бок тармозіць абмен палоннымі, не прымаючы закон пра амністыю і пра выбары на непадкантрольнай часткі Данбаса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG