Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд у Францыі прыпыніў забарону на мусульманскія купальнікі


Дзяржаўны савет Францыі прыпыніў дзеяньне забароны на нашэньне мусульманскага купальніку (буркіні) у горадзе Вільнёў-Лубэ да канчатковага рашэньня суду, паведамляе Guardian.

У чацьвер францускія праваабаронцы абскардзілі рашэньне суду гораду Вільнёў-Лубэ, які забараніў насіць на пляжы жаночую мусульманскую вопратку для купаньня. Такая ж забарона ўжо ўведзеная ў 30 францускіх гарадах. Мясцовыя ўлады лічаць, што на фоне нядаўніх нападаў ісламістаў у Францыі такое адзеньне можа прывесьці да парушэньняў грамадзкага парадку.

Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які выставіў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2017 году, паабяцаў забараніць буркіні ў выпадку яго абраньня.

Дзяржаўны савет — вышэйшая адміністрацыйная інстанцыя Францыі, якая можа адмяняць дзеяньне законаў, калі яны не адпавядаюць прававым нормам.

XS
SM
MD
LG