Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: магутны выбух прагрымеў у бэльгійскім горадзе Шымэ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адзін чалавек загінуў і некалькі атрымалі раненьні ў выніку выбуху ў спартовым цэнтры ў Бэльгіі.

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Магутны выбух адбыўся прыкладна апоўначы ў горадзе Шымэ на мяжы з Францыяй.

«Верагодна, гэта выбух газу», — цытуе Reuters словы прадстаўніка крызіснага цэнтру пры МУС Бэльгіі.

У выніку абрынулася частка будынка спартовага цэнтру. Агенцтва Belga News Agency паведамляе, што параненыя прынамсі два чалавекі.

Горад Шымэ знаходзіцца ў 90 кілямэтрах на поўдзень ад Брусэля. Мясцовае насельніцтва налічвае каля 10 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG