Нацыянальная рада Ўкраіны па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня прызначыла пазаплянавую праверку тэлерадыёкампаніі «Шансон», паведамляе прэс-служба ведамства.
Згодна з паведамленьнем, прычынай праверкі сталі прыкметы выкарыстаньня тэлерадыёарганізацыі для заклікаў да разьвязваньня вайны, агрэсіўных дзеяньняў або іх прапаганды.
«14-га жніўня ў эфіры радыёстанцыі зафіксавана трансьляцыя музычнага твору Арыны Крамер „Сёньня ўсё спакойна“ («Спэцназ»), у якім зьмяшчаюцца такія радкі: «Солдат своей страны, ты заслужил награду [...] Я так горжусь тобой, когда мундир ты достаёшь, и в дом друзья приходят в августовский праздник. Я счастлива, когда гитару в руки ты берёшь и льются песни русского спецназа...». Як адзначаюць у Нацрадзе, гэта сьведчыць аб папулярызацыі і прапагандзе праваахоўнага органа дзяржавы-агрэсара.
У адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб тэлебачаньні і радыёвяшчаньні», не дапускаецца выкарыстаньне тэлерадыёарганізацыяў для заклікаў да разьвязваньня вайны, агрэсіўных дзеяньняў або іх прапаганды.
Самае папулярнае
1