Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы ў Празе спрабаваў пратараніць аўтакалёну канцлера Нямеччыны


Ангела Мэркель і Багуслаў Собатка
Ангела Мэркель і Багуслаў Собатка

У чацьвер канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустракалася ў Празе з прэм’ер-міністарм Чэхіі Багуславам Собаткам.

Як пацьвердзіў «Чэскаму радыё» прэс-сакратар паліцэйскага Прэзідыюму Ёзэф Боча, па дарозе да будынка чэскага ўраду кіроўца аўтамабіля паспрабаваў уехаць у калёну, у якой ехала Ангела Мэркель.

«Дзякуючы высокапрафэсійнай працы паліцэйскіх гэтая спроба была спыненая на самым пачатку. Мужчына, які спрабаваў зрабіць гэта, затрыманы», — заявіў Ёзэф Боча. Па словах паліцыі, нямецкаму канцлеру пры гэтым нічога не пагражала.

Як паведамляе агенцтва навінаў ČTK, невядомы зрабіў некалькі спробаў выцесьніць паліцэйскіх з праезнай часткі, пасьля чаго тыя далі зразумець, што могуць ужыць зброю.


Візыт нямецкага канцлера ў Прагу суправаджаўся акцыямі падтрымкі і пратэсту з боку чэскіх грамадзян. Па дарозе з аэрапорту ўрадавую калёну сустракалі групы прыхільнікаў і праціўнікаў Ангелы Меркель. Перад будынкам ураду члены партыі «Свабода і прамая дэмакратыя» Томіа Акамуры ўзьвялі з кардонных каробак сымбалічную «нямую барыкаду» пратэсту. Па горадзе курсіравалі аўтамабілі Партыі свабодных грамадзян з транспарантамі з надпісам Frau Merkel, kein Diktat sonst Czexit («Фраў Меркель, ніякага дыктату, інакш — Czexit»). Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў скандавалі лёзунгі перад будынкам ураду, трымаючы ў руках перакрэсьленую сымболіку Эўразьвязу.


Каля 20 чалавек недалёка ад Праскага Граду правялі мітынг, які асуджае палітыку нямецкага канцлера і чэскага прэмʼера. На транспарантах Ангела Меркель была намаляваная ў хіджабе і з гітлераўскімі вусамі. Як заявіў арганізатар акцыі Павел Мацейка, «ісламу ня месца ў Эўропе». Багуслава Собатку яны крытыкавалі за недастатковае адстойваньне інтарэсаў чэскага народу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG