Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіна, што вымагала цішыні


Вуліца ў Нью-Ёрку, фота каля 1900 году.

Вуліца ў Нью-Ёрку, фота каля 1900 году.

25 жніўня 1991 году, зь Нью-Ёрку рухаемся ў Балтымар. У аўтобусе журналісты з Масквы, з Украіны. Зь Беларусі я адзін. Раптам аднекуль зьяўляецца дзіўнаватая слухаўка. «Спадарожнікавая, — ганарліва паведамляе Гліб, — можна паразмаўляць зь любой кропкай плянэты»...

Гліб — палкоўнік ЦРУ, прафэсар геаграфіі, каранямі з Валыні... З жалем невядомага паходжаньня сьпявае пра «сотню юных бойцов»...

Слухаўка нарэшце трапляе да мяне: «На, тэлефануй жонцы...» Але тэлефаную Бураўкіну, прадстаўніку Беларусі ў ААН. Генадзь Мікалаевіч зьдзіўляецца, моўчкі слухае, як весела мы рухаемся ў Балтымар, і раптам пытаецца: «Да ты ці ведаеш навіну?!»

Праз хвіліну я крычу: «Ціха! Ціха! Беларусь абвясьціла незалежнасьць!»

І стала ціха...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG