Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астраномы паведамілі пра адкрыцьцё найбліжэйшай да Зямлі экзаплянэты


Астраномы Эўрапейскай Паўднёвай абсэрваторыі заявілі пра адкрыцьцё найбліжэйшай да Зямлі плянэты зямнога тыпу, якая не належыць да Сонечнай сыстэмы (экзаплянэты).

Паводле паведамленьня, апублікаванага на сайце абсэрваторыі, плянэта круціцца вакол найбліжэйшай да Сонца зоркі — Проксіма Цэнтаўра — разьмешчанай крыху больш чым за 4 сьветлавыя гады ад Сонечнай сыстэмы.

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што плянэта масай крыху большая за зямную разьмешчана ў так званай заселенай зоне — гэта значыць тэмпэратура на яе паверхні такая, што на ёй можа існаваць вада ў вадкім стане. Гэта — ключавы фактар для магчымага разьвіцьця жыцьця.

Вынікі назіраньняў, якія праводзіліся пры дапамозе ўсталяванага ў абсэрваторыі на поўначы Чылі тэлескопа, і высновы, да якіх прыйшлі астраномы, 25 жніўня будуць апублікаваныя ў часопісе Nature.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG