Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністaр гандлю пра адсутнасьць дапаможнікаў для беларускіх школ: ня ведаю такой праблемы


Міністар гандлю Ўладзімер Калтовіч

Міністар гандлю Ўладзімер Калтовіч

У Менску ў Нацыянальным выставачным цэнтры адкрылася штогадовая выстава-кірмаш — дакладней, нават дзьве адразу: «Прывітаньне, школа!» і «Нашым дзецям».

Тут прапануюць адзеньне і абутак для дзяцей, канцылярскія тавары, дапаможную школьную літаратуру. Атлясы і контурныя карты, працоўныя сшыткі, зборнікі заданьняў — на расейскай мове. Для беларускіх школ дадатковая літаратура сустракаецца ў адзінкавых выпадках. Альбомаў, сшыткаў, раскладаў заняткаў, календароў, аформленых па-беларуску, няма зусім.

Дэманстрацыя школьнага адзеньня

Дэманстрацыя школьнага адзеньня

На адкрыцьці міністар гандлю Ўладзімер Калтовіч сказаў, што сёлета за школьныя парты сядуць 976 тысяч дзяцей. Дзеля таго каб забясьпечыць школьнікаў усім неабходным, Міністэрства гандлю ўзгадняе з вытворцамі запатрабаванасьць і асартымэнт адзежы і абутку:

«У нас ёсьць дакладна складзеная сыстэма пастаўкі і адбору тавараў паводле дамоваў. Гэтая праца распачынаецца яшчэ на пачатку году, выбіраюцца мадэлі, і ў кансультацыях удзельнічаюць гандлёвыя прадпрыемствы, установы адукацыі. Затым прамысловасьць адшывае з улікам кансультацыяў і пад замову. Таму пакупнікі агулам задаволеныя, і нават больш скажу — расейскія грамадзяне і грамадзяне іншых дзяржаў прыяжджаюць і набываюць тавары да школы ў Беларусі».

На манэкенах — усё прыгожае

На манэкенах — усё прыгожае

На пытаньне Радыё Свабода, чаму з году ў год не хапае або зусім няма дапаможных выданьняў, сшыткаў і іншай друкаванай прадукцыі для беларускіх школ, Уладзімер Калтовіч адказаў, што Міністэрства гандлю ня мае да гэтага дачыненьня і што праблемаў з друкаванымі выданьнямі для беларускіх школ нібыта ўвогуле няма:

«Мы кнігамі не займаемся — гэта Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі. А адносна сшыткаў... Мне цяжка адказаць на гэтае пытаньне... У мяне дзіця таксама заканчвала беларускамоўную школу, і такіх праблем мы ніколі ня ведалі. Я ня ведаю такой праблемы».

Кніжныя паліцы застаўленыя расейскамоўнымі школьнымі выданьнямі

Кніжныя паліцы застаўленыя расейскамоўнымі школьнымі выданьнямі

XS
SM
MD
LG