Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія ўлады ігнаруюць назіральнікаў за выбарамі ENEMO


Эўрапейская сетка ENEMО не атрымала запрашэньня для назіраньня за выбарамі ў Беларусі. Цэнтравыбаркам і Міністэрства замежных спраў пакінулі без адказу адмысловы запыт ENEMО.

Пра гэта кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі ў сакратарыяце ENEMО, піша «Вясна».

Запыты ў ЦВК і МЗС Беларусі былі накіраваныя яшчэ ў чэрвені, але ў адказ не паступіла нават электроннага паведамленьня, падкрэсьлілі прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі.

Напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў на аналягічны запыт ENEMО Цэнтравыбаркам адказаў, што «міжнародныя арганізацыі запрашаюцца Міністэрствам замежных спраў», а МЗС, у сваю чаргу, ніякага адказу ня даў.

Улады Беларусі не запрасілі місію ENEMO на ніводныя выбары.

Міжнародная сетка ENEMO абʼядноўвае незалежныя, палітычна не ангажаваныя няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якія прафэсійна займаюцца назіраньнем за выбарамі. У гэтую сетку ўваходзяць таксама Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт, якія з 2008 году ладзяць назіраньне на нацыянальным узроўні ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

XS
SM
MD
LG