Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку невядомыя ўключылі гімн Украіны ў гонар Дня Незалежнасьці


Вайсковы парад у Кіеве

Вайсковы парад у Кіеве

У падкантрольным прарасейскім сэпаратыстам Данецку сёньня невядомыя ўключылі нацыянальны гімн Украіны, напісаў у Facebook Раман Манекін, так званы кансультант сэпаратыстаў, якія ўтрымліваюць частку Данецкай вобласьці.

Хто менавіта ўключыў гімн, не паведамляецца. Раней сёньня валянцёры арганізацыі «Сёстры міласэрнасьці» скінулі зь бесьпілётнага лятальнага апарату на Данецк тысячы віншавальных улётак з 25-годзьдзем незалежнасьці Ўкраіны. У анэксаваным Крыме праўкраінскіх актывістаў выклікалі ў пракуратуру, дзе іх перасьцерагалі ад сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.

Ва Ўкраіне сёньня адзначаецца 25-я гадавіна Дня Незалежнасьці. У цэнтры Кіева прайшоў вайсковы парад, у якім удзельнічалі каля чатырох тысяч вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі. На плошчы Незалежнасьці ў Кіеве хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць ахвяр ўзброенага канфлікту ў Данбасе. З красавіка 2014 году падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за 2500 ваеннаслужачых, заявіў прэзыдэнт краіны Пётр Парашэнка.

XS
SM
MD
LG