Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У М’янме адбыўся землятрус, ёсьць параненыя


Ілюстрацыйнае фота. Замлятрус у М'янме ў студзені 2016

Ілюстрацыйнае фота. Замлятрус у М'янме ў студзені 2016

У М’янме адбыўся землятрус магнітудай 6,8. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Тайляндзе, Бангладэшы і Індыі.

Пакуль афіцыйных дадзеных аб магчымых ахвярах і пацярпелых у выніку землятрусу няма. Агенцтва Франс прэс са спасылкай на дэпутата парлямэнту акругі Магуэ паведамляе, што ахвярай землятрусу стаў 22-гадовы малады чалавек, які загінуў пры абрушэньні будынка, таксама яшчэ адна жанчына пацярпела.

Землятрус закрануў старажытны горад Паган, які карыстаецца папулярнасьцю ў турыстаў. Паведамляецца, што некалькі старажытных храмаў у горадзе былі пашкоджаныя. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў 25 кілямэтрах ад горада Чаў, ачаг землятрусу быў разьмешчаны на глыбіні 84 кілямэтра, паведамляе Геалягічная служба ЗША.

У сталіцы Бангладэшу, горадзе Дака, як найменей 20 чалавек было паранена. У індыйскай Калькуце з-за падземных штуршкоў прыпыніў працу мэтрапалітэн.

XS
SM
MD
LG