Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прах Трумэна Капотэ прададуць з аўкцыёну


Труман Капотэ

Труман Капотэ

Прах амэрыканскага пісьменьніка Трумэна Капотэ выстаўлены на продаж.

Як паведамляе BBC, аўкцыённы дом Julien’s, які спэцыялізуецца на продажы рэчаў, зьвязаных са знакамітасьцямі, прызначыў за скрыначку з попелам пісьменьніка стартавую цану 2 тысячы долараў.

«Я ўпэўнены, што людзі ўбачаць у гэтым непавагу. Але факт у тым, што Трумен Капоце любіў шакаваць. Ён любіў публічнасць. І я ўпэўнены, што ён глядзіць на нас зверху, сьмяецца і думае: я б таксама так зрабіў» — пракамэнтаваў продаж парэшткаў пісьменьніка кіраўнік аўкцыённага дома Дарэн Джуліен.

Прах пісьменьніка зьяўляецца ўласнасьцю яго сяброўкі Джоан Карсан, у доме якой ён памёр у 1984 годзе. Сама Карсан памерла летась, не пакінуўшы нашчадкаў. Усё яе маёмасьць, уключаючы прах Капотэ, пойдзе з малатка.

Трумэн Капотэ — адзін з самых выдатных амэрыканскіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя. Сярод іншага, ён аўтар раману «Іншыя галасы, іншыя сьцены», навэлы «Сьняданак у Тыфані» і дакумэнтальнай аповесьці «З халоднай крывёю».

XS
SM
MD
LG