Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына ўвяла танкі на тэрыторыю Сырыі


Анкара праводзіць апэрацыю ў раёнах, падкантрольных «Ісламскай дзяржаве».

Больш за дзесятак турэцкіх танкаў перасеклі мяжу з Сырыяй і прымаюць удзел у бітве за горад Джераблус, які знаходзіцца пад кантролем баявікоў «Ісламскай дзяржавы», паведамляе AFP.

Горад Джераблус знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці ад сырыйска-турэцкай мяжы.

Наземная апэрацыя з удзелам турэцкага спэцназу пачалася раніцай у сераду, 24 жніўня. Раней турэцкая артылерыя нанесла масіраваны ўдар па месцах канцэнтрацыі баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што апэрацыя ў памежным раёне накіравана супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы», а таксама супраць курдзкіх паўстанцаў з партыі «Дэмакратычны саюз», якіх у Турэччыне лічаць тэрарыстамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG