Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Водар мовы


Вальтэр Фірле, «Кніга з казкамі».
Вальтэр Фірле, «Кніга з казкамі».

Адчуваю мову так, як людзі адчуваюць пахі. Найбольш прыемны для мяне водар словаў, пачутых аднойчы ў дзяцінстве, па дарозе ў вясковую школу, альбо прачытаныя ў тыя ж часы ў выцьвілых кніжках, купленых яшчэ маме, калі яна была малой дзяўчынкай...

Але, бывае, сьмярдзяць словы. Напрыклад, прыдуманыя хворай фантазіяй псэўдаінтэлектуалаў, адурманеных бляскам прэфіксаў і постфіксаў. Патыхае смуродам і ад мовы прафэсійных беларусаў, чыё жыцьцё застыгла паміж акцыямі ў падтрымку дэмакратыі і прапіваньнем атрыманых грантаў. Адварочваюся, калі раскрываюць рот піжоністыя маладзёны, для якіх роднае слова — танны спосаб самавыяўленьня — як татуіроўка, альбо завушніца...

Кажуць, беларускасьць адраджаецца. А мне не хапае сьвежага паветра.

Анатоль Брусевіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG