Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зорка «Сэксу ў вялікім горадзе» чытае Алексіевіч


Сара Джэсіка Паркер

Сара Джэсіка Паркер

Амэрыканская акторка Сара Джэсіка Паркер выклала ў інстаграме фота кніг, якія яна чытае. Сярод іх — «Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч.

Сара Джэсіка Паркер вядомая па галоўнай ролі ў сэрыяле «Сэкс у вялікім горадзе». У сваім інстаграме яна выклала фота кніг, якія чытае «на сьняданак, абед і вячэру». Сярод трох кніг — «Час сэканд-хэнд» Сьвятланы Алексіевіч.

Паркер вядомая сваёй палітычнай актыўнасьцю. Прыхільніца дэмакратаў, яна арганізоўвала збор грошай у падтрымку Барака Абамы падчас выбараў 2012 году.

Яна была сябрам Галівудзкага жаночага палітычнага камітэту, актыўна выступае за роўнасьць геяў і дазвол шлюбаў паміж геямі.

XS
SM
MD
LG