Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вайцюшкевіч запрашае разьвітацца зь летам пад песьні Някляева


26 жніўня на хутары «Шаблі» пройдзе канцэрт беларускага сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча.

Арганізатары запрашаюць «правесьці апошнія выходныя лета ў кампаніі з рамантычным Зьмітром Вайцюшкевічам».

Пачатак мерапрыемства а 21-ай гадзіне. Прыехаць можна раней, а зьехаць — у нядзелю ўдзень.

У праграме: адпачынак на прыродзе, танцы, сьпевы ля вогнішча, рыбалка, экскурсія па навакольных мястэчках.

Як сказаў Зьміцер Вайцюшкевіч Свабодзе, для ўік-энду ў «Шаблях» ён падрыхтаваў адмысловую музычную праграму:

«Будзе канцэрт, які так і называецца — „Разьвітаньне зь летам“. А таксама будуць новыя песьні з альбому, над якім я цяпер працую, — на вершы Ўладзімера Някляева».

Як адзначыў музыка, ні ён, ні арганізатары не чакаюць занадта вялікай колькасьці гасьцей, і таму ёсьць падставы меркаваць, што ня будзе і вялікай колькасьці супрацоўнікаў міліцыі, як тое здаралася на некаторых сёлетніх фэстывалях:

«З выступоўцаў буду я адзін, прысутных будзе да ста чалавек. Думаю, што будзе назіраць за ўсім участковы міліцыянт, усё ж адзін Зьміцер Вайцюшкевіч ніякай небясьпекі не нясе».

XS
SM
MD
LG